Дыханне Паліны
Паліне Мішута ўсяго тры гадкі і яна яшчэ ніколі не засынала дома ў Наваполацку ў сваім ложку. Большую частку часу дзяўчынка вымушаная праводзіць у сценах бальніцы. У Паліны “праклён Ундзіны” — сіндром спынення дыхання ў сне, ці ідэапатычнае апноэ.
Кожны раз, калі дзяўчынка засынае, яна перастае дыхаць самастойна, таму з маленства знаходзіцца пад апекай лекараў, якія на час сну падключаюць яе да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ).
Калі дзяўчынцы зробяць аперацыю і імплантуюць спецыяльны апарат — стымулятар дыхання, — яна зможа вярнуцца дадому назаўсёды. Паліна навучыцца гаварыць, а мама будзе чытаць казкі ёй перад сном. Стымулятар дыхання будзе кампактны, мабільны, працаваць пры дапамозе звычайных батарэек. Дзяўчынка зможа весці актыўны лад жыцця, карыстаючыся ім толькі падчас сну. Засталося сабраць сродкі на спецыяльны апарат і аперацыю.
20 лістапада мама прыняла канчатковае рашэнне аб лячэнні Палінкі ў Шведскай клініцы Perinatal Research Laboratory University Childrens Hospital ў горадзе Упсала. Дзяўчынка на працягу 4 дзён будзе знаходзіцца ў клініцы, дзе ёй зробяць аперацыю па імплантацыі апарата Mark IV.
Агульны кошт аперацыя скаладае 65 142 даляры ЗША, на сённяшні дзень, дзякуючы дапамозе добрых людзей, засталося сабраць толькі 9 680 даляраў.
Усе, хто хоча дапамагчы паліне могуць зрабіць перавод па гэтых рэквізітах:
Благотворительный счет: № 3135000000100 в ОАО «Белгазпромбанк», г.Минск, код 742
Получатель: Фонд «Шанс»; УНП 805001111
Назначение платежа: «пожертвование на лечение ребенка Мишута Полины».
Таксама можна скарыстацца сістэмай электронных плацяжоў WebMoney: нумар кашалька ў беларускіх рублях B199756836033. Перавод можна зрабіць са свайго кашалька, або на любым аддзяленні пошты.
За лёсам Палінкі можна сачыць на адмысловай старонцы www.chance.by.