БХД за перайменаванне вуліцы Камуністычнай у Малую Багаслоўскую
Віцебскія актывісты “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” сабралі 31 подпіс жыхароў вуліцы Камуністычнай у абласным цэнтры за перайменаванне вуліцы Камуністычнай у Малую Багаслоўскую, паведамляе афіцыйны сайт БХД.
Кіраўніца Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец патлумачыла, што Малая Багаслоўская была перайменаваная ў Камуністычную ў 1919 годзе. На гэтай вуліцы размешчаны Свята-Успенскі храм, бацюшка якога блаславіў збор подпісаў за вяртанне вуліцы сапраўднай назвы. Заўтра заява на перайменаванне будзе пададзеная ў Віцебскі гарвыканкам.