Сёлета на навагодніх кірмашах у Віцебску можна будзе набыць не толькі звычайныя зялёныя елкі, але і блакітныя. Прадавацца яны будуць у кадках.
Элітныя прыгажуні ў абласны цэнтр прывязе на кірмашы 24 і 30 снежня Глыбоцкі лясгас. Елка вышынёй прыкладна метр будзе каштаваць каля 30 тысяч рублёў. Пасля Новага года яе можна будзе трымаць на балконе, а вясной пасадзіць на прысядзібным участку ці лецішчы.
Звычайныя зялёныя лясныя прыгажуні будуць прадаваць у сярэднім па 8-10 тысяч рублёў. Можна будзе набыць і “навагодні букет” – яловыя і сасновыя галінкі з шышкамі (за 2-3 тысячы). Елачныя кірмашы пачнуць працаваць з 19 снежня ў шматлікіх кропках горада, у прыватнасці, на Пралетарскай плошчы, Паўднёвым і Смаленскім рынках, каля гандлёвага цэнтра “Эвіком”, у раёне Білева.