У Віцебску зноў будзе парад Дзядоў Марозаў і Снягурак
Напярэдадні каталіцкага Раства Хрыстова, 24 снежня, у Віцебску адбудзецца ўрачысты парад Дзядоў Марозаў і Снягурак. Сёлета казачныя персанажы крыху зменяць свой маршрут – яны пройдуць ад плошчы Свабоды да новага цэнтра горада, да плошчы Перамогі. Тут запаляць галоўную гарадскую ёлку, пройдуць тэатралізавае свята і дыскатэка.
Між іншым, плошча Перамогі з падачы мясцовых уладаў ужо стала віцебскай адметнасцю. Выява плошчы і Духаўскага кругліка будуць размешчаны на пакунках з цукеркамі, якія атрымаюць дзеці на традыцыйным навагоднім балі з удзелам губернатара. Сёлета абласная ёлка пройдзе ў канцэртным зале “Віцебск” 29 снежня. На баль прыедуць 850 лепшых вучняў, юных спартсменаў, пераможцаў алімпіяд і дзеці-сіроты з усёй вобласці.