Трэцім варатаром у нацыянальную зборную Беларусі па хакею на Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Ванкуверы, заяўлены 21-гадовы галкіпер віцебскай дружыны Максім Малюцін.
Ён складзе кампанію брамнікам мінскага “Дынама” Андрэю Мезіну і Віталю Ковалю. Канчатковы спіс каманды павінен быць сфарміраваны да 15 лютага.