У Віцебску пачалася акцыя па падтрымцы бяздомных
Віцебскія актывісты руху “За Свабоду” стварылі дабрачынны клуб “Гармонія”, які распачаў кампанію па падтрымцы абяздоленых “Астравок жыцця”.
Як паведамляе афіцыйны сайт руху, удзельніцы клуба перыядычна выязджаюць у горад, каб пакарміць гарачай стравай бяздомных людзей і тых хто з-за адсутнасці сродкаў вымушаны стаяць на вуліцы каля царквы ці крамы і прасіць міласціну.
—Асноўная мэта гэтай кампаніі – звярнуць увагу ўладаў на людзей, якія ня маюць даху над галавой, ежы і цёплай вопраткі. Гэта асабліва важна, таму што ў Віцебску няма ані дзяржаўнай, ані грамадскай структуры, якія клапаціліся б аб лёсе бяздомных і галодных, — адзначыў каардынатар руху "За Свабоду" ў Віцебкай вобласці Хрыстафор Жаляпаў.