Канстанціна Смолікава аштрафавалі за крыжы
Ўчора адбыўся суд па факце ўсталявання драўляных крыжоў у лесе каля вёскі Паляі Віцебскага раёну.
Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў, згодна з рашэннем суддзі Віцебскага раённага суду Таццяны Дзегцяровай, павінны выплаціць штраф у памеры 70 тысяч рублёў. Суд прызнаў факт усталявання пяці драўляных крыжоў адміністрацыйным парушэннем і спаслаўся на адпаведную пастанову Савета Міністраў, якая рэгламентуе парадак усталявання помнікаў і манументаў, паведамляе Радыё Свабода.
Спадар Смолікаў мае намер абскардзіць судовае рашэнне. Група віцебскіх актывістаў рыхтуе зватор у Міністэрства культуры з прапановай прызнаць гістарычна-культурнай каштоўнасцю месца паміж вёскамі Паляі і Вароны, дзе ў гады Савецкай ўлады праводзіліся масавыя растрэлы рэпрэсаваных.