9 / студзеня / 2010

    Памёр Ёзас Булька

    09/1/10 •

    Сёння на 85-м годзе жыцця памёр вядомы каталіцкі святар Ёзас Булька, які служыў у касцёле Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна. Ксёндз сканаў у мінскай бальніцы пасля паўторнай аперацыі на сэрцы. Пахаванне святара адбудзецца 11 студзеня ў 11 гадзін у вёсцы Мосар.

    “Мядзведзі” вырвалі перамогу ў “Кераміна”

    09/1/10 •

    Шмат разнастайных эмоцый падарыла сёння віцебскім аматарам хакея гульня ХК ”Віцебск” з “Керамінам“. З лікам 4:3 віцябляне атрымалі 15-ю перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па хакею.

    У Сабор Беларускіх святых унесеныя святыя, жыццё якіх было звязана з Віцебшчынай

    09/1/10 •

    У Сабор Беларускіх святых унесеныя новыя святыя, якія нарадзіліся, жылі, неслі служэнне на тэрыторыі Беларусі, аднак скончылі сваё жыццё ў іншых епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы, якімі і былі кананізаваныя. Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў рашэнне далучыць да Сабору Беларускіх святых 14 пакутнікаў, сярод якіх ёсць і тыя, чыё жыццё было звязана з Віцебшчынай.