У Сабор Беларускіх святых унесеныя святыя, жыццё якіх было звязана з Віцебшчынай

У Сабор Беларускіх святых унесеныя новыя святыя, якія нарадзіліся, жылі, неслі служэнне на тэрыторыі Беларусі, аднак скончылі сваё жыццё ў іншых епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы, якімі і былі кананізаваныя. Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў рашэнне далучыць да Сабору Беларускіх святых 14 пакутнікаў, сярод якіх ёсць і тыя, чыё жыццё было звязана з Віцебшчынай.

Гэта: святарнапакутнік Ціхан (Ніканораў), архіепіскап Варонежскі. У 1899-1902 гг. – епіскап Полацкі і Віцебскі. Памяць 27 снежня/9 студзеня.

Святарнапакутнік Ёна (Лазараў), епіскап. У 1900 г. – казначэй і рызнічны Полацкага архіярэйскага дому. У 1926 г. быў рукаўскладзены на епіскапа Невельскага, вікарыя Віцебскай епархіі. З абставінаў, якія не залежылі ад яго, не змог прыступіць да абавязкаў. З 1926 па 1937 гг. знаходзіўся на спачыне. Расстраляны ў 1937 г. Памяць 8/21 кастрычніка.
Святар-пакутнік Афанас (Кіслоў), іярэй. У 1910-1916 гг. служыў дыяканам у царкве в. Сіроціна Віцебскага ўезду; у 1918-1924 гг. – дыяканам у царкве в. Хвашно Гарадоцкага ўезду. Расстраляны ў 1937 г. Памяць 10/23 жніўня.

Пакутнік Дзмітры Уласенкаў. Нарадзіўся ў 1880 г. у в. Расасна Дубровенскага ўезду. У пачатку ХХ ст. быў псаломшчыкам, а ў 1931-1934 гг. – членам царкоўнай рады у гэтай вёсцы. Арыштаваны ў 1937 г. Памёр у 1942 г. у Карлагу НКУС. Памяць 22 красавіка/5траўня.

Цікава, што з Беларуссю быў таксама звязаны лёс і свяціцеля Ціхана (Бялавіна), Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі. У 1914-1917 гг. ён кіраваў Віленскай епархіяй, у склад якой часткова ўваходзіла тэрыторыя цяперашніх Наваградскай, Гарадзенскай і Полацкай епархій. Памяць 25 сакавіка /7 красавіка, 26 верасня/9 кастрычніка, 5/18 лістапада.

Меткі:

Чытайце яшчэ