У Сержука Серабро правялі хатні вобшук

У кватэры, якую здымае рэдактар “Народных навін Віцебска” Сяржук Серабро, сёння прайшоў вобшук. Пры гэтым падчас ператрусу ні сам журналіст, ні ягоная жонка не прысутнічалі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў выклікалі толькі гаспадыню кватэры.

Жанчыну, у якой Сяржук Серабро арэндуе жыллё, дзеля вобшуку забралі з працы. Пасля таго, як скончыўся ператрус, на сувязь з кватарантамі яна больш не выходзіла, магчыма, з ёй зараз праводзяць допыт. Больш за ўсё ў дадзенай сітуацыі С.Серабро непакоіць тое, што маглі забраць ягоны кампутар з фотаархівам, назапашаным за некалькі гадоў.

Верагодна, вобшук у кватэры рэдактара “ННВ” можна звязаць з 7 студзеня, калі на віцебскай плошчы Перамогі быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Фотаздымкі гэтай падзеі, якія зрабіў С.Серабро, акрамя нашага сайта, надрукаваў шэраг беларускіх і замежных выданняў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ