ХК “Віцебск” саступіў “Кераміну”

Чарговую гульню 18-га адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакею сёння ХК “Віцебск” правёў на выездзе. Сустрэча з “Керамінам” не прынесла “мядзведзям” ніякіх “дывідэндаў”. Матч завяршыўся з лікам 0:3 на карысць гаспадароў.

Падапечныя Сяргея Каралёва, які напрыканцы гэтага тыдня быў зацвержаны ў якасці галоўнага трэнера “Віцебска”, упусцілі магчымасць сёння абагнаць жлобінскі “Металург” і патрапіць у зону плэй-оф.

Невыключна, што на вынік гэтай гульні паўплывала папярэдняя сустрэча бела-сініх з салігорскім “Шахцёрам”, у якой віцебскай дружыне давялося прыкласці шмат намаганняў, каб перамагчы адзін з мацнейшых клубаў краіны.

Меткі:

Чытайце яшчэ