Сяргей Каваленка збіраецца падаць у суд на ўлады
Сяргей Каваленка лічыць, што менавіта мясцовыя ўлады распачалі кампанію па публікацыі шэрагу абразлівых у адносінах да яго артыкулаў у віцебскай прэсе.
Справа ў тым, што публікацыі з’явіліся пасля таго, як старшыня гарвыканкама правёў з журналістамі адмысловую нараду, паведамляе Радыё Свабода. Актывіст ужо напісаў заяву ў суд, у якой патрабуе прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці рэдактара гарадской газеты “Віцьбічы” Ніну Тулінаву ды журналіста Наталлю Васільеву. Да таго ж, Сяргей Каваленка патрабуе, каб выданне выбачылася перад ім на той жа самай старонцы, дзе быў надрукаваны ганебны артыкул.