Новы тэмпературны рэкорд зарэгістраваны ў Езярышчы

У ноч з 26 на 27 студзеня у Беларусі самая нізкая тэмпература паветра зарэгістраваная на метэастанцыі Езярышча на паўночным ўсходзе Віцебскай вобласці. На 6 гадзін раніцы яна склала мінус 32,6 градусы, паведамілі ў аддзеле клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.

Гэта быў самы нізкі ўзровень тэмпературы за мінулую ноч у Беларусі, а таксама за цяперашні студзень. Да гэтага самая нізкая тэмпература паветра ў гэтым месяцы была адзначана ў Пружанах (25 студзеня), калі слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі мінус 31,6 градуса.

Абсалютны мінімум тэмпературы на метэастанцыі Езярышча быў зарэгістраваны 16 студзеня 1940 г., калі яна складала мінус 41,5 градуса. Дарэчы, у 1940 годзе ў Беларусі былі вельмі моцныя маразы.

А самая нізкая тэмпература за ўсю гісторыю метэаназіранняў адзначана 17 студзеня 1942 г ў Талачыне, калі ртутны слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі мінус 42,2 градуса.

Паводле папярэдняй ацэнкі спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, цяперашні студзень увойдзе ў пяцёрку самых халодных за паваенны перыяд.

Таццяна Лобас - БелТА

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ