ФК “Віцебск” пачне чэмпіянат з сутрэчы ў Гродне
Адбылося лёсаванне 20-га чэмпіяната Беларусі па футболе. ФК “Віцебск” распачне яго 3 красавіка на выездзе ў Гродне, дзе сустрэнецца з мясцовым “Нёманам”. Першая хатняя сустрэча адбудзецца 10 красавіка з наваполацкім “Нафтанам”.
У трэцім крузе віцебскія футбалісты правядуць 6 матчаў дома і 5 – у гасцях. Завершыць чэмпіянат наш клуб 20 лістапада сустрэчай у гасцях з тым жа гарадзенскім “Нёманам”.
Як паведамляе афіцыйны сайт ФК “Віцебск”, галоўны настаўнік віцебскага клуба Юрый Канаплёў задаволены лёсаваннем для сваіх падапечных. “Галоўнае, што ў трэцім крузе правядзем на адну хатнюю гульню больш. А парадак каманд, з якімі мы будзем гуляць у 1 і 2 кругах, не мае значэння. Усё роўна прыйдзецца сустракацца з усімі, і прахадных матчаў дакладна не будзе”, – сказаў галоўны трэнер каманды.