Народные новости Витебска

У Лёзна адзначаюць этнаМасленіцу

У Лёзна ў апошні дзень Масленіцы праходзіць абласны фестываль абрадавага фальклору “А ў нас сёння Масленка!” Такое свята ладзіцца ўпершыню.

Каб паказаць, як ў даўніну святкавалі Масленіцу, у Лёзна з’ехаліся дзіцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы з розных куткоў вобласці – з Наваполацка, Полацкага, Лёзненскага, Дубровенскага, Віцебскага, Гарадоцкага раёнаў. Свята распачалося вясёлым шэсцем, у якім удзельнічалі скамарохі і музыканты. Затым на сцэнічнай пляцоўцы самабытныя калектывы павінны прадставіць аўтэнтычныя абрады святкавання Масленіцы. Акрамя таго, на фестываль канкурсанты прывезлі масленічныя стравы свайго рэгіёна. Кірмаш, гарачыя бліны, гульні, карагоды, спальванне пудзіла Зімы, песні-вяснянкі – усё гэта не дасць сёння лёзненцам і гасцям горада засумаваць.

Арганізатары свята – аддзел культуры Лёзненскага райвыканкама і Віцебскі абласны навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці.