Карціны ў бел-чырвоных танах забараняюцца да паказу

Работа верхнядзвінскага мастака Валерыя Шчаснага “Унія”Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама забараніла выстаўляць работу Валерыя Шчаснага “Унія”.

У Віцебскім мастацкім музеі працуе выстава, складзеная з работ, выканананых на пленэрах памяці І.Ф. Хруцкага. Выстава адкрылася да 200-гадовага юбілея жывапісца і ўключае карціны майстроў з Беларусі і Расіі, якія былі напісаны ў розныя гады правядзення пленэра. Па звестках, што паступілі з Саюза мастакоў, не ўсе работы былі ўхваленыя камісіяй Упраўлення культуры.

Так, у экспазіцыю не трапіла работа верхнядзвінскага мастака Валерыя Шчаснага “Унія”, якая таксама была напісана падчас аднаго з пленэраў. Як нецяжка здагадацца, культурныя упраўленцы знайшлі ў карціне нейкі неправільны ідэалагічны падтэкст.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ