Дзіцячая дружына “Віцебска” пазмагаецца за тытул “Лядовых рыцараў”

У расійскім Зеленаградзе 22-24 лютага пройдзе міжнародны дзіцячы турнір па хакею з шайбай сярод каманд 1999 года нараджэння “Лядовыя рыцары”.

У спаборніцтве бяруць удзел 8 каманд: ХК “Віцебск”, ХК “Жлобін” (Беларусь); ХК “Варонеж”, ХК “Мар’іна” і ХК “Созвездие” (Масква), ХК “Цвярскія тыгры” (Цвер), ХК “Пераслаўль” (Пераслаўль-Залескі) і ХК “Арбіта” (Зеленаград). Каманды-ўдзельніцы падзелены на дзве групы. Пераможцы ў групавых матчах сустрэнуцца, каб аспрэчыць першае месца. Калектывы, заняўшыя другія месцы ў сваіх групах, пазмагаюцца за трэцяе месца.

У сваёй групе юныя віцебскія хакеісты сустрэнуцца з клубамі “Пераслаўль”, ”Созвездие”, “Цвярскія тыгры”.

Меткі:

Чытайце яшчэ