Пра ўчынак Сяргея Каваленкі ўжо спяваюць
Сталічны рэп-праект "Небрежный Брежнев" у сваім трэку, прысвечаным зімовым падзеям на Беларусі, прыгадаў і "ёлку".
У лік заўважных навінаў рэпер занёс нафтавыя разборкі паміж Беларуссю і Расіяй, недахопы ў харчаванні працаўнікоў МТЗ, мытны саюз, увядзенне аддміністрацыйнай адказнасці за продаж тытунёвых сумесяў і інш. Але "галоўнай падзеяй" аўтар палічыў назваць "бел-чырвона-белы сцяг на ёлцы". Досыць цікавым атрымалася і рэзюмэ з дадзенай падзеі: "Парня отпустили на радости родных и Европы, но помни, на ёлку не влезешь не ободрав..."
Песню можна праслухаць на адным з падкастаў Vitebsk4me.