ХК “Віцебск” працягне барацьбу ў плэй-оф
Учора на сваёй пляцоўцы віцебская дружына перамагла сталічнае “Юнацтва” з лікам 4:3, а жлобінскі “Металург”, з якім віцябчане супернічалі за выхад у плэй-оф, саступіў у сябе дома “Гомелю” (0:1). Пасля 52 тураў “Віцебск” з 76 ачкамі займае 8-е месца.
На першай хвіліне матча “мядзведзі” і сталічны клуб абмяняліся безвыніковымі вострымі атакамі. Але на трэцяй хвіліне “бела-сінія” рэалізавалі лішняга гульца і выйшлі наперад. З такім лікам гаспадары пляцоўкі прадтрымаліся да сярэдзіны другога перыяда. Пасля чаго прапусцілі ў свае вароты дзве шайбы.
У трэцім перыядзе мясцовыя аматары былі вымушаны неаднаразова хапацца за галаву ад нерэалізацыі “мядзведзямі” сваіх галявых момантаў. Па афіцыйнай статыстыцы, віцябчане ў апошнім перыядзе нанеслі 28 удараў у створ варот суперніка, і толькі тры шайбы трапілі ў сетку варот мінчан.
Пасля матча заўзятары “Віцебска” разам з хакеістамі чакалі завяршэння гульні “Металурга” і “Гомеля”, да заканчэння якой заставалася 5 хвілін. Гэты адрэзак часу віцебскія трыбуны праводзілі з воклічам “Віцебск”, “Гомель”.