Валянціна Крыцкая з Лепельскага раёну стала жанчынай году
Шматдзетная маці з вёскі Аношкі Лепельскага раёну Валянціна Крыцкая, якая зберагла старажытны абрад “Жаніцьба Цярэшкі” абраная жанчынай году.
Як перадае БелТА, маці дзевяці дзяцей і кіраўніца фальклёрнага ансамблю “Аношкі” стала пераможцам у намінацыі “За ўнёсак у духоўна-маральнае адраджэнне грамадства”.