Віцебскі актывіст выставіць на пікетах па збору подпісаў вершы

Віцебскі актывіст БХД Уладзімір Рамановіч, які збіраецца балатавацца кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі савет (Тэхналагічная акруга № 9), выставіць на пікетах па збору подпісаў вершы прысвечаныя жанчынам.

Спадар Рамановіч запрашае дасылаць лісты з вершамі на адрас [email protected]. Дасланыя вершы будуць выстаўленыя на пікетах па збору подпісаў, якія пройдуць з 6 па 10 сакавіка.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ