У полацкіх вайскоўцаў з’явіцца харугва з выявай Багародзіцы
Духоўная падтрымка з’явіцца цяпер у ваенаслужачых вайсковай часткі 5530 унутраных войскаў МУС Беларусі, што дыслакуецца ў Полацку. 16 сакавіка, напярэдадні Дня ўнутраных войскаў, гэтая частка атрымае харугву з выявай Божай Маці.
Ва ўрачыстасці прымуць удзел злучэнні і часткі Полацкага гарнізона, святары, прадстаўнікі мясцовай улады. У далейшым харугва будзе суправаджаць ваенаслужачых падчас святаў, прыняцця прысягі і іншых знамянальных падзей.