Народные новости Витебска

C.Каваленка лічыць, што пры затрыманні яго катавалі

Актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка накіраваў у суд Кастрычніцкага раёна Віцебска заяву з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі яго падчас акцыі з вывешваннем бел-чырвона-белага сцяга на гарадской навагодняй ёлцы, па артыкуле 154 КК Беларусі (катаванне).

Нагадаем, што ў адносінах да самога Каваленкі вылучаны абвінавачванні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса – ч. 1 арт. 339 (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выражаюць яўную непавагу да грамадства) і арт. 363 (супраціў супрацоўніку ўнутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).