Толькі 2% кандыдатаў у дэпутаты на Віцебшчыне ад палітычных партый
У Віцебскай вобласці вылучана 3 820 кандыдаў у дэпутаты мясцовых саветаў 26-га склікання. З іх прадстаўнікі палітычных партый складаюць толькі 2%. Народнымі абраннікамі жадаюць стаць сябры Беларускай парыі левых «Справедливый мир», АГП, Партыі БНФ, КПБ, БСДП (Грамада).
Амаль палову (45,4%) кандыдатаў складаюць жанчыны, 6,5% – моладзь да 30 гадоў. Сярод вылучэнцаў ёсць чатары грамадзяніна Расіі.
Нагадаем, што выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца 25 красавіка. На Віцебшчыне дэпутацкі корпус будзе сфарміраваны ў складзе 3 530 чалавек. Атрымліваецца, што конкурс на дэпутацкі партфель зусім невялікі – адсеяцца павінны толькі 290 чалавек.