Паставы і Талачын змянілі свае межы дзеля гараджан, якім патрэбна паляпшэнне жыллёвых умоваў і якія жадаюць пабудаваць індывідуальныя жылыя дамы. Адпаведнае рашэнне было прынята сёння на сесіі Віцебскага абласнога савета дэпутатаў. Плошча Паставаў павялічылася на 30,23 га, Талачына – на 67 га.
Дзякуючы гэтаму рашэнню ў Паставах будзе сфарміравана 200 новых зямельных участкаў для індывідуальнай забудовы. А ў Талачыне для індывідуальнага будаўніцтва створаць 300 зямельных участкаў, паведамляе БелТА.