20 / сакавіка / 2010
“Залатая шайба” – у віцебскага “Адзінства”
20/3/10 •
Каманда “Адзінства” з Чыгуначнага раёна Віцебска перамагла ў рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па хакею “Залатая шайба” на прызы прэзідэнта Беларусі ў малодшай узроставай групе (11-13 гадоў). У фінальным матчы турніра віцябляне з лікам 13:4 разграмілі “Партызан” з аднайменнага раёна беларускай сталіцы.