У Віцебску пякуць льняны хлеб

Як толькі не раскручваюць зараз нацыянальны брэнд – лён! Праводзяць выставы льняных навагодніх ёлак, ледзь не ў кожнай краме прадаюць вырабы Аршанскага льнокамбіната... А нядаўна на паліцах віцебскіх магазінаў з’явілася навінка – наразны хлеб для тостаў “Лянок” у пластыкавай упакоўцы. У ягоны склад уваходзіць мука, якую атрымліваюць з размолатага семені ільну.

Новы прадукт рэкамендуюць для здаровага харчавання, бо семя ільну ўтрымлівае багата вітамінаў. І нягледзячы на тое, што хлеб белы, ён цалкам падыходзіць для паста – у складзе, апроч льняной мукі, пшанічная вышэйшага гатунку і алей. Пакуль хлеб з незвычайным кампанентам пякуць невялікімі партымі – прадпрыемства “Віцебскхлебпрам” вывучае попыт на навінку.

Меткі:

Чытайце яшчэ