Праўладны кандыдат з Талачына адмовіўся ад выступа на радыё

У Талачыне сябра прэзідыўма Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25 склікання Георгій Мурашка, які балатуецца ў абласны і раённы саветы, адмовіўся ад законнага выступу на абласным радыё.

Спадар Мурашка, які ўжо неаднаразова абіраўся ў аблсавет ад Талачыншчыны, зараз працуе намеснікам старшыні Талачынскага райвыканкама. Магчымай прычынай адмовы, як паведамляюць з Талачына, магло стаць тое, што зараз чыноўнік знаходзіцца ў санаторыі і вырашыў не перарываць адпачынак з-за выбарчай кампаніі.

Выступ Георгія Мурашкі павінен быў адбыцца 3 красавіка ў 18:50. Супрацьстіць кандыдату ад улады ў гэтай выбарчай акрузе актывістка жаночага руху Галіна Петрушэка.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ