Кандыдат у дэпутаты з Коханава накіраваў тэлеграму Аляксандру Косінцу
Мікалай Петрушэнка, жыхар пасёлка Коханава Талачынскага раёна, які балатуецца ў дэпутаты Віцебскага абласнога савета, накіраваў адмысловую тэлеграму старшыні аблвыканкама Аляксандру Косінцу.
У гэтай тэлеграме спадар Петрушэнка, які ідзе на выбары ад партыі “Справядлівы свет” патрабуе ад кіраўніка выканаўчай улады Віцебскай вобласці забяспечыць якасць радыёвяшчання пад час трансялцыі выступаў кандыдатаў у дэпутаты. У прыватнасці Мікалая Сямёнавіча хвалюе магчымасць таго, што якраз пад час крытычных выступаў могуць пачацца “непаладкі на лініі”.
Таксама Мікалай Петрушэнка накіраваў заяву ў пракуратуру Оршы, з нагоды таго, што, на яго думку, у Аршанскай друкарні на час выбараў уведзена цэзура, што парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. 28 сакавіка, пры спробе здаць у друк агітацыйныя матэрыялы, спадар Петрушэнка даведаўся, што для гэтага патрэбная віза тэратырыяльнай выбарчай камісіі, што, аднак, не прадугледжана ніводным нарматыўным актам.