Народные новости Витебска

Мосар будзе пад “крылом” райвыканкама

Глыбоцкі райвыканкам плануе найдалей падтрымліваць створаны ксяндзом Ёзасам Булькам ландшафтны парк у в. Мосар Глыбоцкага раёна, паведамілі карэспандэнту “Народных навінаў Віцебска” ў Глыбоцкім райвыканкаме.

Некалькі апошніх гадоў добраўпарадкаванне адбывалася сумеснымі намаганнямі нашага аддзела і кс. Ёзаса Булькі, у дэндрапарку працавалі нашыя штатныя супрацоўнікі. У нас былі вельмі добрыя адносіны з гэтым выдатным чалавекам. Зараз, пасля таго, як кс. Булькі з намі ўжо няма, нашай задача – зберагчы і працягваць справу кс. Булькі”, - зазначыла загадчыца аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама Рыма Муравей.

Ландшафтны парк пры касцёле ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна быў заснаваны напачатку 1990-х гг ксяндзом Ёзасам Булькам. З 2006 года ён увайшоў у склад Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея як асобнае падраздзяленне.