Заўтра, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў, у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, адчыніцца выстава “Незвычайныя ваколіцы Віцебска”. Пачатак а 15-й.
Віртуальную экскурсію па незвычайных мясцінах правядзе вядомы краязнаўца, выкладчык Лужаснянскай гімназі, кандыдат гістарычных навук Мікола Півавар. Нагадаем, што раней гэтая ж выстава з вялікім поспехам прайшла ў Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне”.