Сяргей Каваленка усталяваў бел-чырвона-белы сцяг на Кастрычніцкім судзе Віцебска (Фота)
Суд над Сяргеем Каваленкам за вывешванне сцяга на навагодняй ёлцы, які павінен быў сёння пачацца, перанесены, бо актывіст апазіцыі затрыманы за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг над ганкам суда.
Каля 10:30, калі ля будынка Кастрычнікага суда ў Віцебску сабралася прыблізна 20 чалавек, спадар Каваленка стаў размахіваць бел-чырвона-белым сцягам над галавой гучна выгукаючы: “Жыве Беларусь! Сёння мяне будуць судзіць за гэты сцяг!”. Потым, на некаторы час, сцяг быў замацаваны ў адмысловае дзяржанне над ганкам будынка суда.
Міліцыянер, які ахоўваў суд, прасіў Сяргея Каваленку спыніць імправізаванае выступленне, але той зноў узняў сцяг над галавой. Толькі калі прысутных запрасілі ў залу суда апзіцыянер акуратна згарнуў і схаваў сцяг.
Аднак суда не адбылося — ужо ў будынку суда Каваленку паведамілі, што ён затрыманы за парушэнне грамадскага парадку. Я пасадзілі ў мікрааўтобус і адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС.
Пад час гэтых падзей група маладзёнаў у цывільным актыўна першакаджала працы прэсы, адзін з іх фіксаваў падзеі на відэакамеру. Прысутныя Барыс Хамайда і Ян Таўпыга ўступлі з невядомымі ў спрэчку і катэгарычна запатрабавалі спыніць супрацьзаконную дзейнасць.
Калі Сяргей Каваленка знаходзіўся ў пастарунку, нехта вывесіў на будынку Кастрычніцкага РАУС бел-чырвона-белы сьцяг. Пры гэтым былі затрыманыя журналіст “Бел*ату” Уладзімер Старавераў і Павел Севярынец. Пазней, за “няправільны пераход дарогі” быў затрыманы Барыс Хамайда.