Віцяблянка Вольга Нікіфарава атрымала карону «Каралевы Вясны-2010»

Вольга Нікіфарава. Courtesy photoСтудэнтка факультэта фізічнай культуры і спорту Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.Машэрава Вольга Нікіфарава перамагла ў XIX Міжнародным міжвузаўскім конкурсе грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна-2010». Фінал конкурса адбыўся напярэдадні ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.

Акрамя кароны пераможцы, Вольга атрымала яшчэ і прыз глядацкіх сімпатый. На другім і трэцім месцах – канкурсанткі з расійскіх Волагды і Іванава. Усяго ў фінале конкурса, арганізаваным БРСМ, удзельнічалі 12 студэнтак з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі. Сваю прыгажосць яны павінны былі прадэманстраваць у вячэрніх, вясельных і кактэйльных сукенках, а таксама паказаць свае інтэлект і творчыя здольнасці.

Нагадаем, што падчас віцебскага рэгіянальнага адборачнага туру конкурса прыгажосць і таленты Вольгі Нікіфаравай журы ацаніла ніжэй – яна стала тады толькі другой віцэ-міс.

Меткі:

Чытайце яшчэ