У гадавіну Чарнобыльскай аварыі ў Віцебску адслужылі малебен
26 красавіка ў Віцебску на Успенскай горцыбыў адслужаны малебен з нагоды 24-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прысутнічала каля 20 чалавек, сярод якіх некалькі удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі. Да крыча, усталяванага перад Свята-Успенскім саборам быў ускладзены жалобны вянок.