Кандыдаты Руху “За Свабоду” патрабуюць перападліку галасоў
Давераныя асобы кандыдатаў у дэпутаты Раісы Зарачанскай, Веры Кавалёвай, Аляксея Гаўруцікава, Міхаіла Брусялкова накіравалі 28 красавіка скаргі з патрабаваннем перападліку ў Віцебскую абласную і гарадскую выбарчыя камісіі.
Па словах давераных асобаў, паведамляе прэс-служба Руху “За Свабоду” , яны асабіста назіралі за падлікам галасоў і маюць падставы падазраваць чальцоў выбарчых камісій у масавых фальсіфікацыях. Таму кандыдаты патрабуюць ад выбарчых камісій вышэйшага рангу ініцыяваць працэдуру перападліку галасоў.
Таксама кандыдат у дэпутаты па Гарадоцкай акрузе №9 Леанід Аўтухоў падаў у Гарадоцкую пракуратуру заяву аб парушэнні правядзенні выбараў на Гагарынскім участку без падліку галасоў.