Восьмы матч 20-га чэмпіяната Беларусі для віцябчан, які яны ўчора правялі на выяздзе з брэсцкім “Дынама”, не прынёс ні станоўчых эмоцый і аніводнага ачка. Брэстчане разграмілі каманду з берагоў Дзвіны з лікам 5:2.
У першым тайме мяч у віцебскіх варотах пабываў тройчы. Напрыканцы тайма нападаючы “Віцебска” Ігар Слесарчук скарачае разрыў ў матчы. Пасля перапынку віцебскі калектыў не здолеў выраўніць сваё становішча ў гульні і прапусціў яшчэ два мячы. Сваю бамбардзірскую скарбонку другім голам у чэмпіянаце на 63-й хвіліне матча папоўніў капітан віцябчан ІгарТрухаў.
Зараз віцебскія футбалісты на сваім рахунку маюць дзве перамогі, пяць нічыіх, адну паразу і знаходзяцца ў сярэдзіне турнірнай табліцы на 6-м месцы.