Фотафакт. Бел-чырвона-белы сцяг над будучым будынкам КДБ

У ноч з 7 на 8 траўня ў Віцебску легендарны Мірон ўсталяваў бел-чырвона-белы сцяг на страле высотнага вежавага крана над будоўляй новага будынка КДБ.
Бел-чырвона-белы сцяг на вежавым кране над будучым будынкам КДБ. Фота Сержука Серабро

Абноўлена.
Стаў вядомы змест цыдулкі, якая была прымацавана да сцяга: “Асвяціў новабудоўлю “канторы”. Каб замест савецкага КДБ паўстала Беларуская Служба Бяспекі (скарочана БСБ). У новы будынак – з гістарычнымі сімваламі і без ідэалогіі і чэкізму . Хай умацоўваецца нацыянальная бяспека беларускай незалежнай дзяржавы. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”

Бел-чырвона-белы сцяг на вежавым кране над будучым будынкам КДБ. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ