У ноч з 7 на 8 траўня ў Віцебску легендарны Мірон ўсталяваў бел-чырвона-белы сцяг на страле высотнага вежавага крана над будоўляй новага будынка КДБ.
Абноўлена.
Стаў вядомы змест цыдулкі, якая была прымацавана да сцяга: “Асвяціў новабудоўлю “канторы”. Каб замест савецкага КДБ паўстала Беларуская Служба Бяспекі (скарочана БСБ). У новы будынак – з гістарычнымі сімваламі і без ідэалогіі і чэкізму . Хай умацоўваецца нацыянальная бяспека беларускай незалежнай дзяржавы. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”