Пад час святочных мерапрыемстваў 9 траўня быў затрыманы рэдактар “Народных навінаў Віцебска”

9 траўня, пад час святочных мерапрыемстваў, на плошчы Перамогі ў Віцебску не прадставіўшыміся супрацоўнікамі сілавых органаў у цывільным быў затрыманы рэдактар інтэнэт-выдання Народныя навіны Віцебска” Сяржук Серабро.
Урачыстае шэсце 9 траўня ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Журналіста адвялі ў аўтобус на ўскрайку плошчы, дзе пад аховай такіх жа людзей у цывільным пратрымалі блізу 40 хвілін. У спадара Серабро перапісалі дадзеныя з журналісцкага пасведчання, а потым адпусцілі. Прычыну затрымання, і хто яго выконваў, рэдактару “Народных навінаў Віцебска” паведаміць адмовіліся.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ