У Віцебску затрымалі Сяргея Каваленку з братам

8 траўня блізу 21:00 у Віцебску, каля адной з крамаў “Веста”, міліцыя затрымала Сяргея і Віталя Каваленкаў. На віцебскага апазіцыянера і яго брата ў Першамайскім РАУС склалі пратакола аб “дробным хулігастве” — быццам браты лаяліся матам.

У 21:30 Віталю Каваленка ўдалося патэлефанаваць і ён паведаміў “Народным навінам Віцебска”, што яго з Сяргеем адпраўляюць ў ізалятар часова ўтрымання. Суд над “хуліганамі”, хутчэй за ўсё, адбудзецца толькі 11 траўня. Спадар Каваленка выказаў меркаванне, што іх прэвентыў ізалююць, каб яны не змаглі зладзіць ніякіх акцый 9 траўня, пад час святкавання Дня перамогі.

Нагадаем, што 12 траўня павінен адбыцца суд над Сяргеем Каваленкам па крымінальнай справе, узбуджанай за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ