Народные новости Витебска

Фотафакт. У Віцебску рэстаўруюць дэкаратыўную савецкую скульптуру

У Віцебску пачалася рэстаўрацыя дэкаратыўнай скульптуры савецкіх часоў, якая знаходзіцца на вуліцы Горкага перад домам-камунай і сімвалізуе інтэрнацыянальнае сяброўства моладзі.

Скульптурная група, якая складаецца з трох постацяў — азіяткі, еўрапейца і негра, выкананя з бетона і пакрытая фарбай. Шмат гадоў яна не даглядалася, таму слаі фарбы адвальваюцца лушпінамі, не хапае часткі рук, маюцца іншыя пашкоджанні.

Рэстаўрацыяй займаюцца студэнты і выкладчыкі мастацка-графічнага факультэта ВДУ. Зараз ідзе зачыстка напластаванняў фарбы, адкладзеных за савецкі перыяд. Потым вігурам далепяць недастаючыя часткі і нанова пафарбуюць.