ФК “Віцебск” рэабілітуецца

Пасля серыі параз віцебскай дружыны мала хто, напэўна, спадзяваўся, што ў выязной сустрэчы з фаварытам і навічком сезона – бабруйскай “Белшынай” – яна здабудзе дывідэнды. Каманды ў гэтым спарынгу разыйшліся мірам з лікам 0:0.

Гульня 10-га тура турнірнае становішча віцябчан не змяніла – 8 месца. Але вынік матча павінен рэабілітаваць віцебскіх футбалістаў у вачах заўзятараў за мінулыя паразы перад хатнім матчам 19 траўня з ФК “Мінск”.

Не лепшым чыным ў чэмпіянаце абстаяць справы ў наваполацкага “Нафтана”. Пасля 10-ці тураў падапечныя Ігара Кавалевіча набралі 11 балаў і знаходзяцца на радок ніжэй “Віцебска”.

Меткі:

Чытайце яшчэ