У Мінску з 24 па 30 траўня пройдзе Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек, у якім удзельнічаюць калектывы з васьмі краін – Беларусі, Расіі, Бельгіі, Латвіі, Польшчы, Славеніі, Украіны і Эстоніі.
Віцебскія лялечнкі прадставяць на суд журы і гледачоў спектакль “Кветачка-вясёлка”. Увогуле аматарам гэтага віда мастацтва будзе з чаго выбраць на фестывалі – у праграме багата пастановак як паводле класікі, так і паводле казак і міфаў. Так, кемераўскі тэатр пакажа “Яўгена Анегіна”, архангельскі – “Дон Жуана ў Венецыі”, талінскі – “Спячую прыгажуню”, маладзечанскі – “Канька-гарбунка”, палтаўскі – “Антыгону”. Спектакль з філасофскай назвай ў мінчан – “Чаму старэюць людзi?”. А ў гродзенцаў – з інтрыгуючай – “Магiчнае люстра пана Твардоўскага”.
Тэтральныя пастаноўкі можна будзе ўбачыць на чатырох сталічных пляцоўках – у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Максіма Горкага і Новым тэатры.