У Віцебску прайшла канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце»
29 траўня ў Віцебску адбылася IV Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». На канферэнцыю, што праводзіцца Віцебскай дыяцэзіяй сумесна з Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, прыбыў Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскуп Зыгмунд Зімоўскі, які выступіў з дакладам на тэму «Каштоўнасць чалавечага жыцця ў святле навучання Касцёла».
Для абмеркавання медыцынскіх і этычных праблемаў аховы здароўя ў абласным цэнтры сабраліся навукоўцы і спецыялісты медыцынскіх устаноў, навучальных устаноў, багасловы з Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Індыі і Шры-Ланкі. Асноўнай тэмай канферэнцыі стала праблема ўзаемаадносінаў паміж лекарам і пацыентам ў новай культурнай сітуацыі і ва ўмовах актыўнага ўкаранення найноўшых тэхналогій у медычнай сферы.