З Віцебска ў Полацк рушыў хрэсны ход
Больш за паўсотні вернікаў 1 чэрвеня рушылі з Віцебска ў Полацк хрэсным ходам, які прысвечаны 100-годдзю перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай з Кіева на Радзіму. Ён арганізаваны Віцебскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы.
Прыхаджане розных храмаў горада, а таксама навучэнцы Віцебскага духоўнага вучылішча вырушылі з горада ў 7.00 ад Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. 4 чэрвеня яны прыйдуць у Полацк, дзе адбудзецца малебен на месцы сустрэчы мошчаў ў 1910 годзе.