Лета пройдзе без экскурсій у Сафійцы
Полацкі Сафійскі сабор – знакаміты помнік архітэктуры сярэдзіны XI – сярэдзіны XVIII стагоддзяў – з 12 чэрвеня зачыняць на рэстаўрацыю.
Новы воблік святыні палачане і турысты ўбачаць толькі праз тры гады. Праект рэстаўрацыі ўключае замену страпілаў, змену ваконных блокаў, рамонт фасаду.
Да верасня, пакуль будаўнікі будуць рамантаваць дах, наведвальнікі не змогуць трапіць ў музей Сафійскага сабора, які адначасова з’яўляецца і канцэртнай залай. Знакаміты полацкі арган падчас рамонту схаваюць пад ахоўным матрэлыялам, а затым спецыялісты з Германіі зробяць яго санітарную апрацоўку.
Калі ў сабора з’явіцца новы дах, у музей зноў будуць пускаць наведвальнікаў. А пакуль экскурсіі стануць віртуальнымі – Полацкі музей беларускага кнігадрукавання будзе праводзіць мультымедыйныя прэзентацыі Сафійскага сабора.
Па матэрыялах інфармагенцваў.
Чытайце яшчэ
9 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
2/Чэрвень/2010 у 18:14
але ж слова рэстаўрацыя у кантэксце беларусі чамусь успрымаецца заўсёды з *содроганіем душі*..
2/Чэрвень/2010 у 18:55 1
Что будут реставрировать:
http://al-31f.livejournal.com/144680.html
2/Чэрвень/2010 у 21:05 2
Галоўнае, каб у рэстаўраваны сабор зноў пачалі сцякацца дурні з усяго свету, гатовыя выкласці кучу грошай і страціць процьму часу дзеля таго, каб паглядзець на папоўшчыну і “ўзняцца духоўна”… За кошт гэтых дурняў і корміцца цэлы натоўп царкоўнікаў
2/Чэрвень/2010 у 21:11 3
Гара Джанін пісаў:
Сабор належыць дзяржаве і зараз там музей. Цябе поп на хрэсьбінах не ўтрымаў і ты аб начоўкі ляснуўся, што такі антыклерыкал? 8)
3/Чэрвень/2010 у 9:40 4
@ Гара Джанін:
Але на сёньня нашая Сафiя не належыць анiводнай канфэсii на Беларусi. Пры чым тут царкоўнiкi? Не зразумеў.
4/Чэрвень/2010 у 20:15 5
Сяржук Серабро пісаў:
А я нехрысць, мяне ніякі поп не трымаў 🙂 А музей можна заснаваць і не ў рэлігійнай установе
4/Чэрвень/2010 у 20:17 6
Litvin пісаў:
Пры тым, што гэта РЭЛІГІЙНЫ помнік. Спадзяюся, вядома якой рэлігіі?
4/Чэрвень/2010 у 20:51 7
Гара Джанін пісаў:
Гэта помнік архетыэктурны, спадзяюся вядома?
6/Чэрвень/2010 у 11:17 8
Сяржук Серабро пісаў:
Ён рэлігійны, а не архітэктурны. Думаю, усім вядома