У Віцебск завітаў шведска-беларускі гісторык Андрэй Катлярчук

Сёння ў Духаўскім кругліку сабраліся людзі, якім неабыякава гісторыя Беларусі – гісторыкі, краязнаўцы, мастакі, музейныя супрацоўнікі, моладзь, былі нават прадстаўнікі аддзела культуры гарвыканкама. Прыйшлі на Андрэя Катлярчука – шведскага гісторыка з беларускім паходжаннем, выкладчыка універсітэта Паўднёвага Стакгольма (Sodertorn University), аўтара кнігі “Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў”. Выдання, якое ёсць у хатняй бібліятэцы ледзь не кожнага свядомага беларуса…
У Віцебск завітаў шведска-беларускі гісторык Андрэй Катлярчук. Фота Сержука Серабро

У анонсе пра візіт Катлярчука паведамлялася, што гісторык “завітае ў Віцебск літаральна на пару гадзін, якія ён змог вылучыць у шчыльным графіку сустрэч па універсітэтах і бібліятэках Беларусі”.

У Віцебск завітаў шведска-беларускі гісторык Андрэй Катлярчук. Фота Сержука Серабро

Катлярчук прызнаўся, што не быў у Віцебску каля 12 гадоў і што наш горад непараўнальна змяніўся з таго часу. Далей ён распавёў аб сваіх новых кнігах – перавыданні знакамітых “Швэдаў…” (выдадзена Інстытутам беларусістыкі ў Вільні ў 2007 годзе) і навуковай манаграфіі “У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.” (пабачыла свет пра падтрымцы “Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і амбасады Каралеўства Швецыя ў Беларусі).

У Віцебск завітаў шведска-беларускі гісторык Андрэй Катлярчук. Фота Сержука Серабро

Апошняя кніга – беларускае выданне доктарскай дысертацыі Катлярчука, якое ўпершыню выйшла асобным выданнем на беларускай мове. У манаграфіі знайшлі адлюстраванне спробы ВКЛ заключыць дзяржаўную унію са Швэцыяй. Асобныя часткі кнігі прысвечаныя ўкраінска-шведскім і ўкраінска-расійскім дачыненням. Распавядаючы пра гэту кнігу, Андрэй Катлярчук сказаў, што сам яе пакуль яшчэ не чытаў. Затое, па ягоных словах, манаграфію прачытаў амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Працы Катлярчука цікавыя не толькі навукоўцам, але і шырокаму колу чытачоў. Я, да прыкладу, адкрыла для сябе, што Карл ХІІ для караля быў сапраўдным спартанцам. Ён мог на сняданак з’есці толькі яблык, лусту чорнага хлеба і кубак малака. (Дзіўна, але амаль, як у мяне, толькі замест малака – кава. Паважаю людзей, якія харчуюцца сціпла, мала і правільна). Дык вось, палкаводзец быў аднойчы вельмі задаволены, калі ў Беларусі яго пачаставалі яблыкам. Праўда, пазней, ужо не ў Катлярчука, а ў Пікуля я прачытала, што Карл ХІІ пазбягаў жанчын. “Каханне сапсуе любога героя”, – лічыў гэты кароль-дзівак.

Філолагам і журналістам, безумоўна, падасца цікавай глава “Прыказкі беларусаў пра швэдаў” з першай з вышэй названых кніг. Так, шырокавядомы выраз “Як швед пад Палтавай”, аказваецца, запазычаны, хутчэй за ўсё, у нашых суседзяў-украінцаў. Метафара абазначае абсалютную няўдачу ва ўсіх справах.

Сустрэча з віцебскай інтэлігенцыяй адбылася па ініцыятыве галоўнага рэдактара часопіса «ARCHЕ» Валерыя Булгакава. Да свайго кароткага гасцявання ў Віцебску гісторык паспеў пабываць у Полацку, у прыватнасці, наведаў Полацкі дзяржаўны універсітэт.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ