Віцебск павялічыцца
Дэпутаты абласнога савета дэпутатаў прынялі рашэнне павялічыць плошчу Віцебска больш чым на 3 тысячы гектараў.
Тэрыторыя горада вырасце за кошт перадачы зямель прыгарадных сельсаветаў у адміністратыўнае падпарадкаванне Віцебскім гарсавету і гарвыканкаму. Такое рашэнне звязана з узрастаючымі аб’ёмамі жыллёвага будаўніцтва ў Віцебску і попытам на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва, для якога патрэбны зямельныя ўчасткі, паведамляе БелТа.