У Глыбоцкім раёне працуе дзіцячы летнік “Надзея”

10 чэрвеня ў вёсцы Пятроўшчына (Глыбоцкі дэканат) распачаўся дзіцячы летнік “Надзея”. Адметна тое, што арганізаваны ён супольнымі намаганнямі глыбоцкай парафіі Св. Тройцы і Глыбоцкага аддзела народнай адукацыі. У летніку бяруць удзел маленькія глыбачане – навучэнцы мясцовых школ.
У Глыбоцкім раёне працуе дзіцячы летнік “Надзея”. Фота Марыны Сінкевіч

Праграма летніка адпачынкова-аздараўляльная. Але канешне ж, вялікая ўвага надаецца духоўнаму выхаванню. Дзеткі з каталіцкіх сем’яў штодня прымаюць удзел у св. Імшы, удзельнічаюць у пазнавальных катэхезах і конкурсах.

У Глыбоцкім раёне працуе дзіцячы летнік “Надзея”. Фота Марыны Сінкевіч

Сярод выхавацеляў ёсць як свецкія, так і духоўныя асобы. С. Анна Блышко RM і с. Мар’янна Гроць RM выдатна спраўляюцца з нялёгкай педагагічнай працай. Падчас летніка праводзіцца шмат інсцэніровак. Дзеці вельмі ахвотна прымаюць удзел у танцах і спартыўных спаборніцтвах. У межах летніка плануецца краязнаўчае падарожжа па касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі. А ў нядзелю 13 чэрвеня маленькія пілігрымы здзейсняць паход у суседнюю парафію ў в. Удзела на фэст св. Антонія Падуанскага.

У Глыбоцкім раёне працуе дзіцячы летнік “Надзея”. Фота Марыны Сінкевіч

У Глыбоцкім раёне працуе дзіцячы летнік “Надзея”. Фота Марыны Сінкевіч

У Глыбоцкім раёне працуе дзіцячы летнік “Надзея”. Фота Марыны Сінкевіч

Меткі: ,

Чытайце яшчэ