На Сенненшчыне шукаюць нафту
Працы па пошуку нафтаносных гарызонтаў пачаліся на тэрыторыі Сенненскага раёна. Сейсмавыведкавыя даследванні праводзіць РУП “Белгеалогія” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Сёлетнія геолагавыведчыя працы на Сенненшчыне з’яўляюцца працягам даследвання Аршанскай упадзіны на якой размешчаны Сенненскі раён. У 2009 годзе ў свідраванні знаходзілася свідравіна Гарадокская №40, у тым жа годзе яна скончаная будаўніцтвам. Таксама з мэтай вывучэння геалагічнай будовы і ацэнкі перспектыў нафтагазаноснасці Аршанскай упадзіны выкананы гравімагнітныя здымкі маштабу 1: 50 000 ў аб'ёме 380 км? на Суражскай плошчы і 39,8 паг. км сейсмавыведкавых працаў па рэгіянальным профілі VV (Лёзна-Чашнікі).
Мінпрыроды адзначае, што дзякуючы разведцы новых запасаў нафты за апошнія гады ўдалося мінізаваць узровень падзення здабычы гэтага карыснага выкапня.